Ток-шоу «Выбар», «Выбар плюс», «Адвароты адлік» і іншыя праекты ОНТ вернуцца ў эфір у другой палове студзеня,
паведаміла прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат. Яна растлумачыла, што ток-шоу і іншыя дакументальныя праекты ОНТ
«ідуць у адпачынак у сувязі з навагоднімі святамі».

Да сярэдзіны студзеня іх месца зоймуць навагоднія забаўляльныя праграмы.

Нагадаем, апошняе ток-шоу «Выбар» выйшла ў эфір 19 снежня і было прысвечана вынікам прэзідэнцкай кампаніі. У ім удзельнічала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, якой тэлевядучы Сяргей Дарафееў задаваў пытанні, звязаныя з выбарамі.

Ён, у прыватнасці, запытаўся ў Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратар адной з груп патрабуе ад навучэнцаў з’явіцца на датэрміновае галасаванне, і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — заявіла Ярмошына.

«Дык значыць, выбары прайшлі з парушэннямі?» — запытаўся Дарафееў. Замест адказу Ярмошына пакінула студыю, заявіўшы, што ў яе няма часу ліберальнічаць,

пакуль у ЦВК заблакаваны людзі (у гэты час на плошчы Незалежнасці, дзе размешчаны офіс ЦВК, праходзіла акцыя пратэсту апазіцыі).

Падчас перадачы тэлевядучы таксама прасіў чыноўнікаў растлумачыць,

чаму нельга выходзіць вечарам на плошчу або чаму не дапусцілі прадстаўнікоў апазіцыі дзяжурыць ноччу на выбарчых участках разам з міліцыяй.

20 снежня падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка згадаў пра ток-шоу «Выбор», якое выйшла напярэдадні, назваўшы Сяргея Дарафеева

«маладым журналістам, якога трэба паставіць на месца».
Пасля гэтага ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб звальненні тэлевядучага, аднак яе пазней абвергла прэс-служба ОНТ.

Сам Дарафееў, каментуючы чуткі інтэрнэт-газеце Naviny.by («Белорусские новости»), заявіў: «Кажучы пра мой статус, магу заявіць, што ён не змяніўся — я як з’яўляўся супрацоўнікам ОНТ, так і з’яўляюся. Што будзе далей, я не ведаю. Гэта пакуль уся інфармацыя, якую я магу сказаць».

Пры гэтым тэлевядучы падкрэсліў:

«Любы мой эфір цалкам адпавядае законам Беларусі, і ў гэтых эфірах заўсёды захоўваюцца нормы журналісцкай этыкі,

калі ўсім бакам даюцца аднолькавыя рэсурсы — незалежна ад тэмы і ўдзельнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?