Людзі мілыя, землякі-беларусы!

Каляды — адно з любімых нашых святаў.

Калі ў хаце вялікая бяда, Свята святкуецца сціпла.

У гэтым годзе мы вырашылі абысціся без падарункаў самім сабе, а грошы, што трацяцца на падарункі, перадаць тым, каму найбольш патрэбна. Тым, хто ў няволі, збіты, іх сваякам і блізкім.

Дапамагаць сваім трэба заўсёды, тым больш у такое вялікае свята, як Каляды.

Давайце не будзем паддавацца на правакацыі ворагаў нашых, яны толькі і хацелі, каб мы перасварыліся паміж сабою. Пачалі абвінавачваць адзін аднаго: гэты кепскі, гэты здрадзіў. Каб мы зарыліся ў свае норы: я больш не пайду на мітынг, я з партыі выйду.

Будзем разам. Будзем з Богам! І ўсё вытрымаем і пераможам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?