З ізалятара часавага ўтрымання ў Жодзіна сёння ўвечары быў вызвалены Артур Раманчук — пляменнік былога кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

Артур Раманчук быў затрыманы ўвечар 19 снежня на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па словах адміністрацыі жодзінскага ізалятара,

Артур Раманчук быў адпушчаны, бо з'яўляецца студэнтам замежнага ВНУ,
паведамляюць «Праваабаронцы за вольныя выбары».

Пра вызваленне Артура Раманчука яго маці даведалася, калі прынесла ў ізалятар перадачу для сына.

Перадачу яна перааформіла на іншага затрыманага.

Артур Раманчук даехаў да Мінска на маршрутцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?