Зьявілася інфармацыя, што заўтра позна ўвечары палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, які быў асуджаны на паўтара году зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, перавядуць зь менскага ізалятару на Валадарскага ў Жодзінскае СІЗА. Пра гэта кажуць Зьмітровы паплечнікі.

У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў пакуль адмаўляюць гэтую інфармацыю. Там кажуць, што не практыкуюць такія пераводы.

Варта нагадаць, што пакуль яшчэ не была разгледжаная касацыйная скарга Дашкевіча. Да гэтага часу Зьмітра ня могуць перавесьці ў калёнію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?