Грамадскасць Казахстана прапануе падоўжыць паўнамоцтвы першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева да 2020 года.

«10 снежня мы падалі заяўку ў акімат Усць-Каменагорск аб правядзенні сходу з мэтай стварэння ініцыятыўнай групы, якая прапаноўвае ўсім казахстанцам падоўжыць паўнамоцтвы першага прэзідэнта, Елбасы, Лідара нацыі да 6 снежня 2020 г.», — абвясціў рэктар Сяміпалацінскага дзяржуніверсітэта Ярлан Сыдыкаў, выступаючы ў чацвер на сходзе ва Усць-Каменагорску (адміністрацыйны цэнтр Усходне-Казахстанскай вобласці).

Як паведаміў карэспандэнт «Інтэрфакса», удзельнікі форуму фармуюць ініцыятыўную групу па пытанні правядзення рэспубліканскага рэферэндуму аб падаўжэнні паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта Казахстана.

Назарбаеў з 1991 года, калі рэспубліка набыла суверэнітэт, некалькі разоў перамагаў на адкрытых прамых выбарах кіраўніка дзяржавы (апошні раз — у снежні 2005 года), у 1995 годзе яго прэзідэнцкія паўнамоцтвы былі прадоўжаныя на рэспубліканскім рэферэндуме.

Цяперашні тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Назарбаева заканчваецца ў 2012 годзе. Між тым у 2007 годзе парламент даў яму як першаму прэзідэнту краіны права балатавацца на найвышэйшы дзяржаўны пост неабмежаваную колькасць разоў. Цяпер тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у Казахстане складае сем гадоў, з 2012 года ён будзе абмежаваны пяццю гадамі.

Раней паведамлялася, што Назарбаеў гатовы выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?