Сёньня адвакаты спрабавалі дамагчыся першай сустрэчы са зьняволеным экс-кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым. Адвакаты іншых кандыдатаў скардзяцца, што павінны займаць чаргу, каб зноў сустрэцца са сваімі кліентамі.

 У. Някляеў падчас выступу ля Чыгуначнага вакзала 6 снежня.

У. Някляеў падчас выступу ля Чыгуначнага вакзала 6 снежня.

Адвакатка Тамара Сідарэнка сёньня зноў накіравалася да сьледчага ізалятару КДБ, але яна ня ўпэўнена, што да Някляева пусьцяць:

«Не ўдалося ні ўчора, ні паўдня сёньня.

Наогул, адвакаты не праходзяць. Вось яшчэ паўдня таксама буду сядзець. Але шанцы маленькія. Кабінэты занятыя, кім — ня ведаем.

У іх два кабінэты, і вось суткі былі ўчора занятыя, хаця мы, два адвакаты, былі па чарзе № 1 і № 2. Хто перад намі там пайшоў, свае нейкія супрацоўнікі? Ці ёсьць у іх перавагі?! Скаргу мы напісалі генэральнаму пракурору, што ў нас няма рэальнай магчымасьці мець зносіны з падаабароннымі, хаця гэта гарантавана Крымінальным кодэксам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?