«Па-першае, кваліфікацыя падзей, што адбыліся ў Мінску, з боку беларускіх уладаў нам вядомая; каментары тут, як гаворыцца, залішнія, — паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька. — У той жа час, цяпер самае галоўнае, каб усе затрыманыя расейскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла сапраўды аб’ектыўны і непрадузяты характар», — адзначыў памочнік прэзідэнта.

«Па-другое, хацеў бы падкрэсліць, што ў круг непасрэдных абавязкаў пасла, роўна як любой расійскай замежнай установы, уваходзіць поўная, належная і безумоўная абарона законных правоў і інтарэсаў усіх, без вынятку, грамадзян Расіі», — сказаў С.Прыходзька.

«Пасольства РФ у Мінску мае дакладнае ўказанне актывізаваць адпаведную працу», — заявіў ён.

Звяртае ўвагу, што Прыходзька, як і Мядзведзеў раней, не асудзілі дзеянні апазіцыі.

Па-другое, указанні паслу выглядаюць як крытыка яго інэртнасці. Раней сёння пасол Сурыкаў назваў перамогу Лукашэнкі «прагназаванай», а з апазіцыі пакпіў. Што да затрыманых расіян, дык ён палічыў, што яны былі сапраўды парушылі беларускае заканадаўства.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?