Дзе хаваецца праўда (Where the Truth Lies).

Канада—Вялікабрытанія—ЗША, 2005, каляровы, 108 хв.

Жанр: драма паводле раману Рупэрта Голмза.

Адзнака: 7,5 (з 10).

У 1957 г. камічны дуэт Вінса Колінза і Лэйні Морыса — на вяршыні славы. Але ў нумары герояў знаходзяць труп бляндынкі. Хоць у актораў жалезнае алібі, дуэт распадаецца. Праз 15 гадоў імпэтная журналістка вырашае дакапацца праўды.

Рэжысэр Атам Эгаян пляце складанае сеціньне з розных часоў, вэрсій і сэксуальных шматкутнікаў. Бляндынка замяняе бляндынку, крадуцца імёны й біяграфіі, шчырыя сьлёзы ў тэлетрансьляцыі ня тое, што здаецца. Раскоша й пяшчотныя колеры, подых камэры, каханьне на трох, амары, наркотыкі. Але для кічу Эгаян занадта чалавечны, для эпатажу — занадта статусны.

Аматары эротыкі будуць абураныя мудрагелістай структурай апавяданьня, а знаўцы дэтэктыву не даруюць аўтару просьценькай «праўды» — банальнай і пуставатай. Але насуперак усяму ёсьць праўда ў маўчаньні — і пакутлівых зморшчынках.

Галоўныя ролі выконваюць: Кевін Бэйкан, Колін Фёрт і Элісан Ломан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?