16 лістапада, у гэты чацьвер, у Вільні адзначацьмуць 100-годзьдзе «Нашае Нівы». У Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце распачнуцца акадэмічныя чытаньні, прысьвечаныя юбілею газэты, з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх навукоўцаў.

А студэнты ЭГУ запрасілі да сябе цяперашнюю рэдакцыю газэты на госьці. У памешканьні ўнівэрсытэту адбудзецца сапраўдны фэст. У праграме фэсту: адкрыцьцё выставы сталага аўтара «НН» фатографа і графіка Дзяніса Раманюка, студэнцкая літаратурна-мастацкая кампазыцыя, прысьвечаная мінуўшчыне і цяпершчыне «НН», мэга слайд-шоў нашаніўскага фатографа Андрэя Лянкевіча, канцэрт этнамузыколяга і сьпявачкі Марылі Крупавец, прэзэнтацыя сайту «Нашае Нівы» і жывая гутарка з рэдакцыйнай калегіяй «Нашай Нівы», а таксама сюрпрызы...

Павіншаваць зь юбілеем «НН» прыйдуць літоўскія і беларускія калегі, журналісты і навукоўцы, пісьменьнікі і артысты.

Гэтымі днямі кветкі ўскладзеныя да ўсіх гістарычных адрэсаў «Нашае Нівы» і на магілы яе пачынальнікаў на старадаўніх могілках Росы.

А 23 лістапада Вільня перадасьць эстафэту Менску, дзе адбудзецца ўрачысты сход з нагоды 100-годзьдзя "Нашай Нівы". У той самы дзень іншая суполка віленскіх беларусаў у памяшканьні Саюзу пісьменьнікаў Літвы ладзіць сьвяточную вечарыну (а 17-й гадзіне, вуліца Сырвіда, 6, а 17-й гадзіне). 30 лістапада сьвята пераедзе ў Бялынічы й Магілёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?