Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
«Са словаў Аляксандра Лукашэнкі і дзяжурнага адваката Н.Падсадной, мой муж знаходзіцца у СІЗА КДБ. Аднак за пяць дзён адвакатам так і не ўдалося з ім сустрэцца.
Я патрабую сустрэчы з генеральным пракурорам, патрабую паведаміць мне, жывы мой муж альбо не. І даказаць гэта», — гаворыцца ў скарзе.

Гэта ўжо не першы зварот Вольгі Някляевай у Генеральную пракуратуру краіны. 21 снежня спадарыня Вольга ўжо звярталася ў гэту ўстанову з заявай, у якой прасіла разгледзець прычыну немагчымасці сустрэчы Някляева з адвакатам. Аднак заява да гэтага часу не разгледжаная. Як паведаміў Вользе Някляевай вечарам 24 снежня дзяжурны пракурор Валерый Саковіч, «заява знаходзіцца ў Аддзеле па наглядзе за дазнаннем органаў унутраных спраў» і ён не можа сказаць, разгледжаная яна альбо не. Нягледзячы на тое, што заява з патрабаваннем дапусціць да Някляева адваката мусіла быць разгледжаная на працягу трох дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?