Беларускі GSM апэратар МТС упершыню ад пары выхаду на рынак апублікаваў поўныя дадзеныя фінансавых паказьнікаў кампаніі. Сярэднія выплаты кожнага абанэнта штомесяц складалі ў першых 3-х кварталах 2006 г. 9,9 даляраў (11 даляраў у 2005).

Такім чынам, у Беларусі сярэдні абанэнт МТС плаціць на 40% больш штомесяц, чым расійскі, і на 30% болей, чым украінскі (у параўнаньні з украінскай дачкой МТС – UMC). Пры гэтым хвілін у месяц нашы МТСаўцы выгаворваюць болей, чым сярэдні расеец, украінец і чэх, разам ўзятыя, – ажно 423 хвіліны (128 – Расія, 152 – Украіна, 100 – Чэхія) – і ў два разы болей, чым сярэдні карыстальнік мабільнай сувязі ў сьвеце (200 хв). З такім імпэтам Беларусь можа з часам дасягнуць рэкорду паўднёва-усходняй Азіі, дзе людзі ў сярэднім 800 хвілін (блізу 13 гадзін!) штомесяц прысьвячаюць тэлефонным размовам.

Самае ж цікавае нават ня ў тым, што беларусы больш трацяць у абсалютных лічбах і больш размаўляюць, а ў тым, што ў нас на мабільную сувязь ідзе 3,5% сярэдняга заробку (гл. табліцу), што значна больш чым у Расеі і Заходняй Эўропе – 1,9–2%. (Для падрахаваньня былі прынятыя лічбы, дадзеныя расейскай агенцыяй «Сотовик», паводле якой сярэднія выплаты абанэнтаў усіх мабільных сетак у Беларусі складаюць каля 9 даляраў штомесяц).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?