«Уся Польшча і паў-Амэрыкі ведае, хто такі Канановіч, – радуецца кандыдат у мэры Беластоку спадар Кшыштаф Канановіч. – Нават сам «Тэлеэкспрэс» запрасіў мяне ў Варшаву».

Яшчэ ніводзін кандыдат не выклікаў у Польшчы такога зацікаўленьня, як ён. Людзі шукаюць ягоныя выступы ў Інтэрнэце, а журналісты займаюць чаргу перад ягоным домам на вул.Школьнай. Паводле прафэсіі – мэханік, шаснаццаць год беспрацоўны, Канановіч на працягу некалькіх дзён пасьпеў даць сотні інтрэвію і папазіраваць для тысячы здымкаў. На інтэрнэт-аўкцыёне «Allegro» ягоны швэдар варты ўжо каля 200 злотых.

Усё пачалося тыдзень таму, калі ў Інтэрнэце зьявіўся ягоны рэклямны спот. Апрануты ў характэрны турэцкі швэдар, 43-гадовы кандыдат няўмела пэзэнтуе свае пастуляты. Нягледзячы на тое, што ня здольны свабодна выказвацца і яму часта бракуе словаў, ён з поўнай рашучасьцю спрабуе схіліць да сябе выбаршчыкаў. На пасадзе мэра ён хацеў бы, між іншым, «ліквідаваць алькаголь, цыгарэты і наркотыкі для моладзі, адкрыць прадпрыемствы, каб не было крадзяжоў, каб не было нічога». Гэты кліп стаўся гітом – яго прагледзелі звыш 2,5 млн разоў.

«Канановіч – ужо ікона поп-культуры. Моладзь па ім шалее. Па хуткім часе зьявяцца гэджэты зь ягонай выявай – кашулі і кубкі», – распавёў уладальнік адной з інтэрнэт-старонак.

Аднак самога кандыдата – хоць ён і жыве вельмі бедна на пэнсію мамы – вядомасьць і грошы не цікавяць. Ён хоча кіраваць, бо, як сьцьвярджае, мае веды.

Дактары пасьля прагляду выбарчага кліпу Канановіча не выключаюць, што кандыдат на мэра Беластоку можа мець праблемы з псыхікай.

«Нельга выяўляць інфармацыю, што датычыць здароўя пацыента, – кажа псыхіятарка Веслава Галомбэк. – Аднак я магу сьмела сказаць, што і той чалавек, які падгаварыў яго выстаўляць сваю кандыдатуру, мае нейкі псыхічны разлад».

У выніку за Канановіча прагаласавала каля 1,700 чалавек (1,8%). Яго контракандыдаты не чакалі такога добрага выніку і абвінавацілі ў гэтым мэдыя. Як сьцьвярджае прафэсар Анджэй Садоўскі, сацыёляг з Унівэрсытэту Беластоку, за Канановіча ў асноўным галасавалі маладыя карыстальнікі Інтэрнэту.

«Тут справа ня ў нейкім пратэсьце, а ў хэпэнінгу моладзі. У пэўным сэнсе гэта палітычны жарт, гумар, створаны праз Інтэрнэт», – сьцьвердзіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?