Сёньня а 18-й у Таліне на стадыёне «А. Ле Кок Арэна» адбудзецца таварыская сустрэча паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Эстоніі. Гэта будзе апошняя гульня беларусаў сёлета. У матчы з розных прычынаў ня зможа згуляць цэлы шэраг лідэраў зборнай: Віталь Кутузаў, Сяргей Штанюк, Аляксандар Кульчы. Таму з капітанскай павязкай зборную ўпершыню на поле выведзе паўабаронца лёнданскага «Арсэналу» Аляксандар Глеб.

Пакуль зборная Беларусі мае адмоўны паказьнік у матчах з эстонцамі: з трох сустрэч беларусы прайгралі дзьве. Ёсьць добрая нагода падраўняць балянс.

Матч у жывым этэры трансьлявацьме тэлеканал АНТ, а жыхары сталіцы змогуць убачыць трансьляцыю на галоўным экране Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?