Пераможца кітайскай версіі «Фабрыкі зорак» 24-гадовая Ван Бі памерла ад ускладненняў пасля пластычнай аперацыі ў цэнтральнай правінцыі Хубей.
Як пішуць кітайскія СМІ, дзяўчына загінула пасля такой самай аперацыі па звужэнні ніжняй сківіцы, якую незадоўга да гэтага перанесла і яе маці.

Спявачка Ван Бі ўдзельнічала ў рэаліці-шоу Super Girl, якое транслюецца па кітайскім тэлебачанні. Варта адзначыць, што аперацыі, ад якой загінула дзяўчына, таксама падвяргалася і яе маці. Цяпер жанчына адчувае сябе добра і аднаўляе сілы ў адной з клінік пластычнай хірургіі.

Між тым шматлікія прыхільнікі кітайскай спявачкі не адразу паверылі ў яе смерць. Сярод фанатаў спачатку распаўсюдзілася версія аб тым, што зорка сама распусціла чуткі пра сваю смерць, каб павялічыць уласную папулярнасць.

Смерць Ван Бі зноў нагадала пра тое, што пластычная хірургія ў Паднябеснай далёка не бяспечная. Гэты від медыцынскіх працэдураў у Кітаі цяпер робіцца вельмі папулярным, у сувязі з такім павелічэннем попыту свае паслугі пачалі прапаноўваць мноства хірургаў, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?