На дарогах будзе галалёдзіца. Не плануйце выездаў, абмяжуйце рух.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі невялікі снег.

Днём на большай частцы тэрыторыі снег, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцны снег.
Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, пры праясненнях да мінус 17°С, днём мінус 4–10°С.

У наступныя двое сутак, 29 і 30 снежня, па краіне чакаецца воблачна. На большай частцы тэрыторыі снег, месцамі моцны снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 5–10 м/с, 29 снежня месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С, днём мінус 4–11°С.

У Мінску ў аўторак, 28 снежня, воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём часам снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём мінус 6–8°С.

29 снежня ў сталіцы воблачна. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём мінус 7–9°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?