Адвакатка Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка сустрэлася з паэтам увечары 27 снежня.

У тэлефонных размовах з праваабаронцамі і калегамі палітыка яна толькі што (23.00) пацвердзіла гэта: «Ён жывы. Стан нармальны… Наколькі ён можа быць нармальны ў чалавека з ягонымі траўмамі. Асунуўся, стомлены, але спакойны».

Яна адзначае жоўты след ад гематомы пад вокам і скаргі Някляева на высокі ціск.

Адвакатку Сідарэнку дапусцілі да падабароннага праз тыдзень пасля яго змяшчэння ў турму. Яна прысутнічала на допыце Някляева. Адвакатка не мае права разгалошваць дэталі следства.

Кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў арыштаваны у ноч з 19 на 20 снежня ў Больніцы хуткай дапамогі. Ён быў змешчаны туды пасля таго, як яго збілі людзі ў чорным — меркавана, байцы брыгады спецыяльнага прызначэння абр прэзідэнцкай аховы прыкладна, а 19.30 19 снежня, калі яшчэ працягвалася галасаванне.

Разам з іншымі 24 асобамі ён праходзяць па справе аб «масавых беспарадках», як лукашэнкаўцы ахарактарызавалі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і ўзурпацыі ўлады. На дэманстрацыю ў Мінску, арганізаваную апазіцыйнымі кандыдатамі, выйшла да 40 тысяч чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру