Мікола Верабей знаходзіцца ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

29 снежня супрацоўніку заказніка «Выганашчанскае», фатографу Міколе Вераб’ю зрабілі аперацыю. Ён знаходзіцца ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску. Па словах медыкаў, аперацыя прайшла паспяхова.

Нагадаем, што трагедыя здарылася 22 снежня недалёка ад в.Выганашчы (Івацэвіцкі раён) на тэрыторыі аднайменнага заказніка рэспубліканскага значэння. Егер лясной паляўнічай гаспадаркі ва ўпор стрэліў у супрацоўніка заказніка Міколу Вераб’я. Так ён адрэагаваў на патрабаванне абходчыкаў паказаць дакументы. Егер затрыманы, па дадзеным факце ў дачыненні распачатая крымінальная справа па арт. 147 КК «наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?