У праваабаронцы Алены Танкачовай, кіраўніка «Цэнтра прававой трансфармацыі», прыкладна ў 20 гадзін супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус.
Згодна з пастановай, ператрус адбываецца ў межах расследавання падзеяў 19 снежня.
Апошнія дні Алена Танкачова і яе калегі займалася актыўнай дапамогай арыштаваным за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня, маніторынгам судовых працэсаў і інфармаваннем міжнароднай праваабарончай супольнасці пра падзеі ў Беларусі.
0
0
0
0
0
0