Міхалевічу таксама прад'явілі абвінавачанне
У арганізацыі масавых беспарадкаў.
Экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксею Міхалевічу сёньня прад’яўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.
Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Алег Агееў. Гэта значыць, што, як і іншым шасьці прэтэндэнтам на вышэйшую пасаду, палітыку пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі:
«Так, сёньня яму таксама прад’явілі абвінавачаньне, хоць было спадзяваньне, што яго ўсё ж адпусьцяць. Але ў выніку, за што затрымліваўся, паводле тых жа артыкулаў абвінавачаньне і выставілі — па першай і другой частках Кодэксу, па „масавых беспарадках“. У адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам мера стрыманьня абіраецца на два месяцы, але ж яна можа падаўжацца».
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ