Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.

Дзмітрыеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Някляева.

Нягледзячы на тое, што ў ноч пасля арышту Дзмітрыева схілілі да пакаяннай заявы, яго пакінулі пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?