Следчым аддзелам пракуратуры Мінска праводзяцца праверкі па фактах самагубства 30 снежня трох мінчан.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, у Першамайскім раёне ў сваёй кватэры 51-гадовы мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. Па дарозе ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі мужчына, які атрымаў апёкі 90% цела, памёр.

У Кастрычніцкім раёне ў падсобным памяшканні жылога дома павесілася 54-гадовая мінчанка.

У Фрунзенскім раёне 58-гадовы мужчына выкінуўся з балкона сваёй кватэры на чацвёртым паверсе і разбіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?