У Віцебску вывесілі пяць бел-чырвона-белых сцягоў
Людзі, як бачылі гэта, гукалі «Жыве Беларусь!», а машыны сігналілі.
http://silverrebel.livejournal.com
Аж пяць бел-чырвона-белых сцягоў вывешана ў Віцебску на Маскоўскім праспекце. Людзі, як бачылі гэта, гукалі «Жыве Беларусь!», а машыны сігналілі.
У знак помсты міліцыя затрымала на пару гадзін будаўніка Сяргея Каваленку, які жыве ў гэтым доме. Але пасля яго адупусцілі, пра што ён паведаміў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» праз тэлефон. Сяргей моцна цешыцца тым, што пад Новы год віцьбічаў павіншавалі сцягамі.
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ