Нацыянальны банк Беларусі ў 2011 годзе звужае валютны калідор да плюс/мінус 8%.

Як паведамілі ў Нацбанку, асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжваюцца:

— прывязка курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют (долара ЗША, еўра і расійскага рубля);

— змяненне курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют у рамках калідора плюс/мінус 8% ад цэнтральнага значэння, роўнага кошту кошыка, які склаўся к пачатку 2011 года (у 2010 годзе калідор складаў плюс/мінус 10%);

У 2010 годзе курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2%.

Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 4,79%, да расійскага рубля — на 3,99%, да еўра — умацаваўся на 2,60%.

Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 23 лістапада на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў Беларусі няма неабходнасці для правядзення дэвальвацыі.

Ён падкрэсліў, што ў 2011 годзе сітуацыя, якая была 2 студзеня 2009 года, не паўторыцца. «2 студзеня сышло ў гісторыю. Мы яго ўжо перажылі. Больш такіх выпадкаў не будзе», — паабяцаў галоўны банкір краіны. Пракаповіч зноў падкрэсліў, што праведзеная разавая дэвальвацыя была абумоўлена патрабаваннямі МВФ, у той час як Нацбанк прапаноўваў тады праводзіць дэвальвацыю паступова — на працягу некалькіх месяцаў.

«Сёння сітуацыя зусім іншая і няма неабходнасці ісці на такія крокі. Няма абавязацельстваў перад МВФ, няма неабходнасці звяртацца да МВФ па падтрымку, у нас дастаткова сваіх рэсурсаў», — заявіў кіраўнік Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?