Па інфармацыі Баранавіцкага ГАУС, 30 снежня ў Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звярнуўся працоўны аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Мужчына распавёў, што ён убачыў у каўбасе, якую еў, некалькі шарыкаў металічнага колеру.

Рабочы аднёс каўбасу ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялісты выявілі ў ёй уўкрапванні ртуці і шкла.

Каўбасу, як растлумачыў гараджанін спецыялістам цэнтра і праваахоўнікам, ён набыў 19 снежня ў адным з прыватных гандлёвых павільёнаў горада.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Intex-Press».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0