15-ы дзень галадае ў СІЗА КДБ экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. І спыняць яе ён не мае намеру, паведамілі «Беларускаму партызану» паплечнікі палітвязня.

Паводле іх словаў, палітык не выстаўляў ніякіх патрабаванняў, бо сэнс галадоўкі зразумелы і без таго — ён патрабуе адмены вынікаў выбараў.

Адвакат Таццяна Станкевіч бачыла свайго падабароннага толькі падчас прад’яўлення абвінавачвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?