На Вадохрышча (19 студзеня) у Беларусі ўзмоцняцца маразы,

паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён адзначыў, што паводле папярэдняга прагнозу, на Вадохрышча на тэрыторыю Беларусі зноў пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі. Тэмпература паветра чакаецца ноччу мінус 10–16, пры праясненнях да мінус 18–20, днём мінус 8–14 градусаў.

Як паведаміў Рабаў, у найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца адліга, а

ле такое пацяпленне будзе нядоўгім
 — ужо ў пачатку наступнага тыдня цёплае вільготнае паветра пачне пакідаць Беларусь, і ўсталюецца слабае марознае надвор’е. У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ноччу будзе мінус 3–10 пры праясненнях да мінус 12–14 градусаў, днём мінус 1–6 градусаў.

Паводле слоў спецыяліста, у другой палове наступнага тыдня надвор’е будуць вызначаць вельмі актыўныя атлантычныя цыклоны, верагодна, яны прынясуць чарговую порцыю густых снегападаў у Беларусь. Пры гэтым тэмпература паветра ноччу чакаецца ад 0 — мінус 2 па поўдні да мінус 10–12 градусаў па поўначы, днём ад 0 — плюс 2 у паўднёвых раёнах да мінус 7–9 градусаў па поўначы.

Паводле папярэдняга прагнозу, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені чакаецца каля кліматычнай нормы, якая складае ад мінус 4,5 да мінус 8 градусаў. Месячная колькасць ападкаў на 25–30% перавысіць кліматычную норму, якая складае 32–46 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?