Часопіс Forbes сумесна з экспертамі па нерухомасці партала Realtor.com, кампаній Sotheby’s International і Coldwell Banker склаў рэйтынг самых дзіўных дамоў, выстаўленых на продаж у 2010 годзе.

Дом-бункер.

Дом-бункер.

Пячорны палац.

Пячорны палац.

Дом з дыскатэкай.

Дом з дыскатэкай.

Дом-грыб.

Дом-грыб.

Самым экстравагантным аўтары рэйтынгу Forbes прызналі жыллё, абсталяванае ў былым сховішчы ядзерных ракет. Яно знаходзіцца ў гарах Адзірандак, штат Нью-Ёрк. Вонкава будынак не адрозніваецца ад звычайнага горнага шале (калі не лічыць узлётнай паласы побач).

Аднак усярэдзіне знаходзіцца вінтавая лесвіца, спусціўшыся па якой, можна апынуцца ў падземным жылым бункеры з бетонавымі сценамі.
Як жартуе адзін з уладальнікаў жылля, ён адчувае сябе агентам 007. Пры гэтым гаспадар упэўнена заяўляе, што былы «жыхар» — ядзерная ракета — не пакінуў пасля сябе радыеактыўнага забруджвання. Дом-бункер прадаецца за $2,3 млн даляраў.

Яшчэ адзін незвычайны дом — пячорны палац, размешчаны ў каньёне Мантэсума. Жыллё з трыма спальнямі забяспечваецца электрычнасцю за кошт сонечнай энергіі і прапану. Адна асаблівасць: часам давядзецца чысціць дом ад каменнай крышкі, якая сыплецца са столі. Кошт: $675 тыс.

А часам раскошнае жыллё не распазнаць звонку. Звычайны з выгляду дом у Лос-Анджэлесе каштуе $28,5 млн. Справа ў тым, што ўсярэдзіне абсталяванае бетаніяванае памяшканне для дыскатэкі, з асобным уваходам, з самым сучасным гукавым і светлавым абсталяваннем.

Ёсць на рынку і пераабсталяваныя пад пражыванне былыя грамадскія будынкі. Так, у Сан-Францыска і ў Нью-Ёрку прадаюцца пажарныя станцыі, у Чыкага і Даласе — нават цэрквы. У былой метадысцкай царкве, якая прадаецца ў Тэхасе, алтар цяпер з’яўляецца цэнтрам кухні.

Таксама ў спіс Forbes трапілі падробны храм індзейцаў мая і дамок Хобіта, якія прадаюцца ў Галівудзе, а таксама футурыстычны дом-грыб за $ 194 тыс.

Аўтары агляду папярэджваюць, што калі вы хочаце купіць такі незвычайны дом, будзьце гатовыя да таго, што прадаць яго пасля будзе вельмі складана. Такія праекты стаяць на рынку гадамі, і прадаўцы часцяком вымушаныя моцна зніжаць цану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?