Вольга і Юлія Казуліна заявілі пра намер далучыцца да эстафэтнай галадоўкі. Акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным праводзяць актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада. «Мы ва ўсім падтрымліваем нашага бацьку, які змагаецца за Беларусь», – сказала Свабодзе Юлія Казуліна.

Дочкі палітыка пачнуць галадаць ад 18-га лістапада. Дзяўчыны кажуць, што пакуль ня ведаюць, калі спыняць галадоўку. У эстафэтнай галадоўцы ўжо ўдзельнічала болей за 30 актывістаў партыі.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін галадае ад 20-га кастрычніка. Палітык пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?