Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.

Як стала вядома charter97.org, нападнікі выламалі дзьверы суседзяў і праз запасны ўваход паспрабавалі пранікнуць у кватэру Афнагеля, кіраўніка менскага штаба Андрэя Саньнікава. Сьведкамі нападу стаў цесьць актывіста і яго жонка. Самога Яўгена дома не было, сустракацца з кадэбэшнікамі ён не плянуе.

Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамэру і кампутарнае абсталяваньне. Ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Таксама, як паведаміў у Твітэры Аляксей Валабуеў, сёньня ўвечары пачаўся ператрус у салігорскага маладафронтаўца і актывіста кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Тычыны.

* * *

У слуцкага грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Ператарус у случчаніна Дзяніса Балакіра ўжо завершаны: ён праводзіўся ў межах той жа крымінальнай справы. У Дзяніса канфіскаваны носьбіты інфармацыі.

Ні Віталь Амяльковіч, ні Дзяніс Балакір не бралі ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня -- яны ў гэты час назіралі за правядзеннем падліку галасоў і падвядзеннем вынікаў выбараў на слуцкіх выбарчых участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?