Як стала вядома «Нашай Ніве», адбыўся ператрус у кватэры Алеся Васьковіча ў Мар’інай Горцы. Прадпрымальнік Васьковіч — адзін з заснавальнікаў Саюза за мадэрнізацыю, на чале якога стаяў Алесь Міхалевіч.

Сам Васьковіч не быў у хаце ў часе вобшуку. Прысутнічалі ягоныя сястра і мама. Гэбісты забралі відэакасету з запісамі мітынгаў, а таксама скапіявалі з камп’ютара некалькі файлаў. Хацелі забраць і бел-чырвона-белы сцяжок, але нешта раздумалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?