Шматдзетным і маладым сем’ям плянуецца дапагаць выплочваць няльготныя жыльлёвыя крэдыты.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі сумесна зь Міністэрства фінансаў падрыхтавалі адпаведны праект указу, які перададуць на разгляд прэзыдэнта. У адпаведнасьці з дакумэнтам атрымаць падтрымку змогуць маладыя і шматдзетныя сем’і незалежна ад узроўню іх даходу. Яны мусяць мець патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў і стаяць на адпаведным уліку. Мяркуецца, што маладыя сем’і пры нараджэньні першага дзіцяці, альбо тыя, хто ўжо мае адно дзіцё, атрымаюць дапамогу ў памеры 20 бюджэтаў пражыцьцёвага мінімуму, калі народзіцца другое дзіцё, альбо тыя, хто ўжо мае двух – 40 бюджэтаў. Шматдзетныя сем’і з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі атрымаюць 50 бюджэтаў пражыцьцёвага мінімуму.

Найбліжэйшым часам дакумэнт будзе накіраваны на ўзгадненьне ўсім зацікаўленым ведамствам.

?

На сёньня бюджэт пражыцьцёвага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае

169 600 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?