У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне. Пачынаўся ён з эстафетных гонак. Мужчыны ўчора былі восьмымі, а вось дзяўчаты парадавалі.

Трэба адзначыць, што гонка праходзіла ў анамальных кліматычных умовах, пры моцным тумане. Страляць было не вельмі зручна.

Ужо на пачатку пасыпаліся лідары — Германія, Расія, Нарвегія. Пры такім раскладзе шанец мелі зборныя з другога эшалону.

Першымі сталі шведкі, другія — францужанкі. Ну, а наша каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык — трэція. Толькі на апошняй стральбе яны апярэдзілі ўкраінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?