Выезд у службовыя камандзіроўкі за мяжу кіраўнікоў арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці, зараз будуць ажыццяўляцца з дазволу старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Фота «Газеты Слонімскай».

Фота «Газеты Слонімскай».

У размешчаным на сайце Гродзенскага аблвыканкама распараджэнні № 227р гаворыцца, што яно прынята «ў мэтах забеспячэння стабільнай працы арганізацый, размешаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Згодна з распараджэннем, «для атрымання дазволу старшыні аблвыканкама падаецца ліст з указаннем звестак пра дзяржаву і тэрміны камандзіроўкі, мэту і крыніцы фінансавання камандзіроўкі».

Апрача таго, «па выніках службовай камандзіроўкі за мяжу кіраўніком арганізацыі ў 10-дзённы тэрмін з дня прыбыцця з камандзіроўкі падаецца ў камітэт эканомікі аблвыканкама інфармацыя пра вынікі камандзіроўкі, у тым ліку аб іх эфектыўнасці».

Камітэту эканомікі аблвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага распараджэння.

Старшыня аблвыканкама таксама даручыў камітэту забяспечыць «аналіз эканамічнай эфектыўнасці службовых камандзіровак за мяжу, вывучэнне перспектыўных кірункаў эканамічнага супрацоўніцтва».

Цікава, як на тое зрэагуюць замежныя інвестары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?