Звярніце ўвагу: у афіцыйнай справаздачы лукашэнкаўскага агенцтва БелТА з уручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» (народная назва — «За духоўнае выраджэнне») ніводзін з тых, каму ўручае прэмію Лукашэнка, не паказаны спераду.
Мы не бачым твараў гэтых людзей. Ніводнага твару. Толькі спіны, заднія часткі прычосак. Паказальна.

Вас прынізілі, прымусіўшы атрымліваць прэмію з рук, на якіх яшчэ не высахла кроў кандыдатаў, за якіх вы галасавалі.

Вас прынізілі другі раз — вось такімі фотаздымкамі.

Жывіце з гэтым.

Патрацьце прэмію, як палічыце патрэбным.

За «Цароў» [фальклорны гурт — Рэд.] асабліва крыўдна. Калісьці з захапленнем глядзела фільм пра вас. Больш не будзе захаплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?