Сусветная супольнасць павінная рыхтавацца да хуткай сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, гаворыцца ў заяве брытанскай Каралеўскай акадэміі навук па выніках даследавання, прысвечанага пытанням існавання жыцця ў Сусвеце.

«Зыходзячы са знакамітай формулы Дрэйка, згодна з якой можна вызначыць колькасць цывілізацый у галактыцы і ўступіць з імі ў кантакт, мы можам сцвярджаць, што ў кожны асобны момант існуе ад 10 да 100 незямных цывілізацый, — заявіў адзін з аўтараў дакладу, прафесар шатландскага Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта Марцін Дамінік. — Гэта самая кансерватыўная ацэнка, насамрэч інтэлектуальных формаў жыцця значна больш».

Формула была распрацаваная Фрэнкам Дональдам Дрэйкам — прафесарам астраноміі і астрафізікі каліфарнійскага ўніверсітэта Санта-Крус у 1960 годзе. Цяпер брытанскія акадэмікі прапануюць стварыць у структурах ААН спецыяльнае агенцтва, якое будзе займацца пытаннямі, якія адносяцца да меркаванай сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, а прафесар Дамінік таксама заклікаў не баяцца іншапланетнікаў, бо «альтэрнатыўныя светы не нясуць у сабе небяспекі, што так маляўніча апісваецца ў фантастычнай літаратуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?