Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 10 студзеня вырас на 8 рублёў і склаў 3.015 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 27 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 23 млн. 347 тыс. долараў (попыт — 23 млн. 347 тыс., прапанова — 3 млн. 238 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 22 банкі. Аб’ём таргоў склаў 10 млн. 722 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 721 тыс., прапанова — 12 млн. 148 тыс.), а курс знізіўся на 60 рублёў і склаў 3.886 рублёў за еўра.

Таргі расійскім рублём не праводзіліся.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,33% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.050,53 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,39%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 0,50%, да расійскага рубля на 0,50%, да еўра — умацаваўся на 2,16%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?