Кожны дзень у сталіцы на знішчэнне ледзяшоў адпраўляюцца альпіністы і 30 спецыяльных аўтамабіляў з вышкамі.

Пра гэта паведаміў 10 студзеня генеральны дырэктар «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Уладзімір Рэянтовіч.

«Ужываюцца меры апярэджання — агароджваюцца магчымыя месцы падзенняў. Забяспечваецца сумесна ў РУУС і ДАІ магчымасць пад’езду спецтэхнікі. На цяперашні час ачыстка дахаў вядзецца ўсімі магчымымі сродкамі. Дадаткова прыцягваюцца спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія маюць альпіністаў».

Спецыяльная тэхніка для знішчэння ледзяшоў адпраўляецца ў канкрэтныя раёны Мінска пасля таго, як у жыллёва-камунальную гаспадарку звернуцца мясцовыя жыхары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?