11 студзеня ў Мінску паўторна праапераваны бацька Ірыны Халіп кінадраматург Уладзімір Халіп,

паведаміла яго жонка Люцына Халіп.

 фота Народнай Волі

фота Народнай Волі

Аперацыя праведзена ў сувязі з адслаеннем у мужа сятчаткі правага вока.

Як раней паведамлялася,

праблемы са зрокам у кінадраматурга пачаліся 20 снежня, пасля перанесенага стрэсу ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску,

калі журналістка Ірына Халіп і яе муж экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Пасля атрымання накіравання на лячэнне з 3 студзеня Уладзімір Халіп знаходзіцца ў аддзяленні афтальмалогіі Мінскай 3-й гарадской клінічнай бальніцы, дзе 4 студзеня перанёс першую аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?