Рака Брысбен у Аўстраліі выйшла з берагоў у аўторак і да гэтага часу працягвае разлівацца. Сёння паводка дайшла да Брысбена, трэцяга па велічыні горада Аўстраліі.

 Фота AFP.

Фота AFP.

 Фота AFP.

Фота AFP.

 Фота AFP.

Фота AFP.

 Фота AFP.

Фота AFP.

Пад вадой цяпер 20 тысяч дамоў, а ў небяспецы каля 2 млн. Пік паводкі чакаецца ў чацвер.

Жыхароў горада, колькасць якіх складае каля 2 мільёнаў чалавек, улады заклікалі з’ехаць на час альбо жыць на верхніх паверхах дамоў, а таксама не карыстацца аўтамабілямі і эканоміць пітную ваду.

Цэнтр Брысбена цалкам пусты. Электрычнасць адключаная, каб пазбегнуць пажару ў выпадку кароткага замыкання.
У трох месцах арганізаваныя пункты прыёму тых, хто быў найбольш сур’ёзна паранены, здольныя змясціць каля 7 тыс. чалавек.

Было абвешчана, што колькасць пацверджаных выпадкаў смерці ў найбольш пацярпелым ад стыхійнага бедства раёне даліны Лакаер сягнула дзесяці, але больш за 90 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Улады асцерагаюцца, што паводка можа мець горшыя наступствы, чым у 1974 годзе, калі рака затапіла тысячы дамоў і загінулі 14 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?