У нядзелю 9 студзеня, пасьля багаслужбы ў царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай уСаўт-Рыверы (ЗША), у заліБеларуска-Амэрыканскага Цэнтру адбылася традыцыйная дзіцячая ялінка.
Удзельнікі сьвяткавальнай праграмы дэклямавалі беларускія вершы й сьпявалі беларускія й амэрыканскія калядкі пад музыку сям’і Валянціна й Таццяны Дзямешчыкаў ды іхных дзяцей, Вольгі й Сяргея.
Бацькі й дзяды ўдзельнікаў праграмы, а таксама настаяцель царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай а. Міхаіл разам з прыхаджанамі, прыемна правялі час у вясёлай атмасфэры, удзячныя за сьвяточны настрой. Сястрыцтва царквы, а таксама бацькі дзяцей і некаторыя прыхаджанкі, парупіліся аб смачнай ежы й
А на заканчэньне прыбыў на пажарнай машыне й амэрыканскі Санта Клаўс з торбай падарункаў. На фота- і відэаапаратах засталося мноства радасных мамэнтаў для сучаснай пацехі й будучых успамінаў.
Падрыхтоўкай праграмы сьвяткаваньня займалася спадарыня Тацьцяна Дзямешчык пры актыўнай дапамозе бацькоў дзяцей, якія ўдзельнічалі ў гэтым сьвяткаваньні для ўсіх пакаленьняў.