Жонку экс-кандыдата Мілану Міхалевіч не пусцілі ў Варшаву на канферэнцыю па Беларусі.

Мілана Міхалевіч з дачкой Алёнай. Фота Алеся Пілецкага.

Аб такім рашэнні спецслужбаў Мілану Міхалевіч паінфармавалі а другой гадзіне ночы. Супрацоўнікі КДБ спынілі аўтамабіль, у якім яна ехала ў Варшаву. «Спынілі а другой гадзіне ночы ўжо за Баранавічамі. Супрацоўнік мясцовага ГБ азнаёміў Мілану Міхалевіч з рашэннем «кампетэнтнага органа» пра забарону ёй у выездзе за мяжу, да прыняцця рашэння па справе мужа. Ад Менска і назад нас суправаджала мінімум пяць машынаў з двума–чатырма супрацоўнікамі ў кожнай», — напісаў у сваім фэйсбуку Юрась Губарэвіч. Губарэвіч павёз Мілану, пасля таго як ёй не далі магчымасці сесці на цягнік у Мінску.

Першапачаткова жонка Алеся Міхалевіча мела выехаць у Варшаву цягніком, аднак увечары 12 студзеня да яе дадому прыйшлі з чарговым

ператрусам. Жанчына проста фізічна не паспела на цягнік.

Нагадаем таксама, што рашэнню наведаць польскі Сойм папярэднічаў тэлефонны званок Алеся Міхалевіча з турмы. Са словаў Міланы Міхалевіч, яе муж пад дыктоўку супрацоўнікаў КДБ пераконваў жонку ў непатрэбнасці паездкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
26.10.2002 / 22:46
скаціны.. Трымайцеся, Мілана!
0
Каментатар / Адказаць
28.03.1977 / 20:54
Трэба праз Расію ехаць, хоць як!
0
Каментатар / Адказаць
25.12.2003 / 16:10
Ну гэта ўжо зусім... Трэба тэрмінова нешта рабіць! Вось толькі што?.. Што можа ў нашай краіне просты чалавек?!
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру