Заява Камітэту міністраў Рады Эўропы пацьвярджае «неабходнасьць далейшага ўзаемадзеяньня з нашымі партнэрамі для фармаваньня дасьведчанага пункту гледжаньня на падзеі, якія адбыліся ў Менску».
Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы прынятую 12 студзеня заяву.

Ён таксама падкрэсьліў, што пазыцыя і дзеяньні беларускага боку «цалкам вызначаюцца патрабаваньнямі закону і прававымі нормамі, якія адпавядаюць агульнапрынятай сусьветнай практыцы».

У той жа час Савіных ня стаў камэнтаваць дэбаты па Беларусі, якія прайшлі 12 студзеня ў Эўрапарлямэнце і прынятую па іх выніках рэзалюцыю. «Мы ўважліва сочым за гэтым працэсам. Пазыцыя Рэспублікі Беларусь будзе агучана пасьля прыняцьця канчатковага рашэньня нашымі партнэрамі», — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Як раней паведамлялася, Камітэт міністраў Рады Эўропы 12 студзеня заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў.

«Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадаставіць дадатковую інфармацыю аб тым, на якой падставе кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя ўсьлед за выбарамі.
Яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а захаваньне іх чалавечых правоў павінна быць гарантавана, — гаворыцца ў заяве.- Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры».

Камітэт міністраў заявіў, што «працягне падтрымліваць усталяваньне больш цесных адносін паміж Рады Эўропы і Беларусьсю толькі на падставе павагі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў і прынцыпаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?