Нацбанк накіраваў у камерцыйныя банкі ліст з прапановай знізіць працэнтныя стаўкі па раней выдадзеных крэдытах прадпрыемствам рэальнага сектара,
паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

«Банкам неабходна прапрацаваць пытанне аб магчымасці зніжэння працэнтных ставак па крэдытах, раней выдадзеных прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі», — сказана ў лісце, скіраваным у банкі.

Аб прынятых рашэннях НББ просіць паінфармаваць да 14 студзеня.

Па дадзеных НББ, у студзені 2010 года сярэдняя стаўка па новых крэдытах юрыдычным асобам у нацвалюце склала 19,4% гадавых, знізіўшыся да 11,5% гадавых у лістападзе мінулага года. Стаўкі па новых валютных крэдытах юрыдычным асобам зменшыліся да 8,6% у лістападзе з 11,6% гадавых у студзені 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?