Мінчука Дзмітрыя Буланава паўторна арыштавалі пасля таго, як ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 19 снежня. Дзмітрый Буланаў адмовіўся ісці на допыт без афіцыйнай позвы. Тады да яго прыехалі міліцыянты, паведаміла праваабаронца Наста Лойка:

«Учора зранку да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што калі ён не ідзе сам, значыць, вінаваты. Яго забралі і адвезлі ў следчую ўправу на вуліцы Сапёраў. Там ён доўга чакаў следчага, і нават удалося з ім пагутарыць праз тэлефон. А потым яму вынеслі пастанову аб тым, што ён падазраваны ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня, а мерай стрымання абралі затрыманне на 3 дні.
Яго трымаюць на Акрэсціна. Вядома, што ў ягонай маці не прынялі перадачу, спаслаўшыся на тэхнічныя праблемы. Будзем чакаць гэтых трох сутак, але ёсць верагоднасць таго, што ён застанецца пад вартай і пасля».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?