Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў:
у інтэрв’ю бельгійскаму інтэрнэт-выданню Euobserver 12 студзеня: прэзідэнт краіны не можа вызваліць затрыманых.
«Вы можаце мне верыць ці не, але прэзідэнт Лукашэнка не робіць такіх званкоў праваахоўным органам», — сказаў міністр.

Аляксандр Лукашэнка 30 снежня: «Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызвалення».

Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?