Дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі пракаментаваў публікацыю ў «СБ» «кампрамату» на беларускую апазіцыю. Сіліцкі названы ў ліку імаверных знешніх кансультантаў кампаніі «Гавары праўду».

«Прозвішча маё абцякальна згадваецца. Нібыта Фядута збіраўся прапанаваць мне такую працу», – адзначае аналітык. Ён кажа, што не працаваў на кампанію. Значную частку часу яе дзейнасці прахварэў, а пасля толькі крытыкаваў працу «ГП».

«Такія дакументы паказваюць узровень дзяржаўнай аналітыкі. Відавочна, што ў публікацыі сабраны ўсе чуткі пра сяброў, партнёраў, якія меліся за 10 гадоў, і скінулі ў адно». І адзначае, што аўтар тэксту недасведчаны належна ў апазіцыйных і еўрапейскіх справах.

Віталь Сіліцкі публікацыю ў «СБ» лічыць спробай помсты еўрапейскім палітыкам, якія ўзяліся за перамовы з Лукашэнкам, а цяпер крытыкуюць яго. Сікорскі, Вестэрвеле.
І заўважыў, што «яшчэ два месяцы таму Лукашэнка заяўляў, што Саннікава і Някляева падтрымлівае Масква, цяпер аб гэтым няма ні слова».
Глядзі яшчэ: Алесь Бяляцкі пра публікацыю ў «СБ»: Такой размовы па Скайпе не было
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?