Праект рэзалюцыі па прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, які будуць абмяркоўваць у панядзелак у Эўрапарлямэнце, утрымлівае беспрэцэдэнтна жорсткія санкцыі ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў,
заявіў сёньня галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў.

Муратава цытуе агенцтва РИА «Новости»:

«У бліжэйшы панядзелак на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту, якое адбудзецца ў Страсбуры, будзе абмеркаваны праект рэзалюцыі. Я ведаю, хто рыхтаваў гэты праект, я сустракаўся з групай дэпутатаў парляменту. У ім зьмяшчаецца патрабаваньне самых жорсткіх, беспрэцэдэнтных для Эўрапарляменту санкцый адносна Лукашэнкі і яго чыноўнікаў», — сказаў Муратаў.

Паводле яго словаў, Эўрапарлямэнт патрабуе вызваліць палітычных вязьняў. Таксама адным з пунктаў рэзалюцыі можа быць патрабаваньне правесьці ў рэспубліцы паўторныя выбары.

«Адначасова з гэтым — паслабленьне візавага рэжыму для іншых грамадзян Беларусі, спрашчэньне, магчымая адмена візавых пошлін, а таксама прадастаўленьне месцаў у эўрапейскіх унівэрсытэтах тым студэнтам, якія па палітычных матывах выключаныя зь беларускіх ВНУ», — паведаміў галоўны рэдактар «Новай газеты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?