Стала вядомым імя аўтара артыкула пра «кампрамат на апазіцыю», апублікаванага ў сённяшнім нумары «Советской Белоруссіі». Ананімным аўтарам аказаўся галоўны рэдактар газеты Павел Якубовіч. Такую інфармацыю паведамілі ў аддзеле лістоў выдання і ўдакладнілі: «Гэты артыкул быў напісаны па даручэнні кіраўніка дзяржавы». Неўказанае аўтарства растлумачылі тым, што яно будзе названа ў апошняй публікацыі цыкла.

Усе пытанні заклікалі адрасаваць у пісьмовым выглядзе на імя Паўла Якубовіча па наступным адрасе: 220013, Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?