• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Ад рэдакцыі

Параўнайце: спіс урада нацыянальнага выратавання па версіі СБ.

15.01.2011 / 20:27

Ва «ўрад народнага выратавання» ўвайшлі нават мёртвыя. Фальшыўка «СБ»

Гэта чэрвеньскі спіс кандыдатаў у ценевы ўрад апазіцыі па версіі БХД, на якім перабілі шапку. Сярод іншых, у ім фігураваў акадэмік Нікітчанка, які ў снежні ўжо быў нябожчыкам.

Гэта чэрвеньскі спіс кандыдатаў у ценевы ўрад апазіцыі па версіі БХД, на якім перабілі шапку. Сярод іншых, у ім фігураваў акадэмік Нікітчанка, які ў снежні ўжо быў нябожчыкам.
Толькі пікейныя камізэлькі памятаюць вось такое паведамленне: «Альтэрнатыўны ўрад заслухаў прэзідэнтаў». Між тым яно было з’явілася на сайце НН 17 чэрвеня. Мы яго перадрукоўваем сёння. У канцы яго маецца спіс. А побач даём копію «ўрада нацыянальнага выратавання» па версіі «СаўБеліі». Розніца мінімальная: відаць, маем справу з нейкім непісьменным чарнавіком «праекта ўрада», у які былі ўнесеныя пэўныя змены перад прэзентацыяй. («Наша Ніва» апублікавала тады дадзены рэпартаж з прэзентацыі.)

Якім чынам самазванчы праект ценевага ўрада апазіцыі ператварыўся ў частку «дзяржаўнага перавароту»? (Нагадаю, тады «прэтэндэнтаў» у яго не пыталіся згоды, і гэта выклікала вялікія кпіны з іх боку, а таксама жарцікі: о, БХД уключыла ў спіс усіх, каго ведае.)

Ператварыцца ён мог шляхам наўмысна выкананага калажу — заменай шапкі.

Або першым варыянтам назвы для будучага «ценевага ўраду» была гэткая патэтычная: «урад народнага выратавання».

Або спіс без шапкі, знойдзены пры вобшуку ў офісе БХД, выклікаў такую інтэрпрэтацыю. Ну, у апошнім выпадку, як кажуць, ад страху вочы вялікія.

І як там наконт публікацыі неправеранай інфармацыі, спадары Якубовіч і Праляскоўскі?

Вось ён, узровень «кампрамату-2011».

Як шмат вады ўцякло з таго часу… Гэтак жа, сайт «Нашай Нівы», 17 чэрвеня:

«У Мінску прайшло паседжанне аргкамітэта па стварэнні Альтэрнатыўнага ўрада для будучага адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Ініцыятарам ідэі выступіў аргкамітэт партыі БХД. Таму пасяджэнне адкрывалі Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі. Абодва ў чорных гарнітурах, абодва без гальштукаў. Трэці сустаршыня Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін спазніўся, але таксама сеў у галаву стала. Таксама ў чорным касцюме, але пры гальштуку.

З патэнцыйных кандыдатаў прысутнічалі Някляеў (падсеў да Раманчука), Ярашук (сядзеў побач з Калякіным), Казулін (сядзеў каля Марачкіна). Зрэшты, гэтых прэтэндэнтаў так шмат, што тут адпавядае сказаць: „ды іншыя“.

Нікога не было з лідэраў Руху за Свабоду.

Ад „Хартыі’97“ прысутнічаў Зміцер Бандарэнка, але дэманстратыўна сышоў у часе выступу Рымашэўскага. „Чаго ты ідзеш туды? Там табе слабую пасаду выдзелілі — міністра культуры“ — спрабаваў ён запыніць Уладзіміра Някляева, але той не паслухаўся.

Першым узяў мікрафон палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Ён выказаў скепсіс адносна ідэі альтэрнатыўнага ўрада ў сітуацыі, калі ў апазіцыі няма адзінства. „Упершыню ніхто з апазіцыйных кандыдатаў не ставіць сабе задачу перамогі на выбарах, — наракаў ён. — Апазіцыя ператвараецца ў кола дысідэнтаў“.

Другім узяў мікрафон Аляксандр Старыкевіч. Ён рэпрэзентаваў тых кандыдатаў у міністры, якіх „без іх іх ажанілі“. Ён выказаў прэтэнзію арганізатарам, што яны ўключылі яго ў спіс патэнцыйных членаў урада. І пацікавіўся, ці ўзгаднялі з уключанымі асобамі іх згоду. Здаецца, у сітуацыі Старыкевіча была абсалютная большасць патэнцыйных міністраў і намеснікаў.

Не, прызнаў Севярынец: „Можа быць, гэта ў нейкай ступені гульнявая тэхналогія“,

БХД нарадзіла гэтую ідэю як своеасаблівую дэкларацыю пра намеры і перадае гэтую ідэю шырокай грамадскасці.

А вось праваабаронца Алег Воўчак запрашэнню рады: „Я на дзяржслужбу хачу вярнуцца. І хачу вярнуцца на канкрэтную пасаду — Генеральнага пракурора“. Супрацоўнікаў пракуратуры цікавіць не кандыдатура, а праграма. Следчы камітэт будзе пры міліцыі ці пры пракуратуры. Прызначаць генпракурора будзе прэзідэнт ці парламент.

Воўчак і іншы лідэр былых афганцаў Аляксандр Камароўскі гаварылі адным голасам: няважна, хто кандыдат і ці будзе ён адзіны. Патрэбнае адзінства дзеянняў.

Статкевіч, Баршчэўскі і Грыб таксама выступілі ў ліку першых.

Мечыслаў Грыб нагадаў, што першы альтэрнатыўны ўрад быў створаны Вярхоўным Саветам 13-га склікання. Узначальваў яго Генадзь Карпенка, які заўчасна памёр пры нявысветленых абставінах. Пасля яго змяніў Грыб і быў кіраўніком гэтага выканкама, пакуль той Вярхоўны Савет існаваў. Наступны Нацкам быў створаны пры Аб’яднаных дэмакратычных сілах.

Грыб прызнаў, што ніводная з гэтых структур не вырасла ў сапраўдны „ценевы ўрад“, бо апазіцыя для таго не мела інструментаў. Генерал Грыб заклікаў апазіцыю да рэалізму.

І даў абяцанне дапамагаць усім сваім вопытам кандыдатам ад апазіцыі і новай уладзе, калі яна з’явіцца.

Філосаф Уладзімір Мацкевіч абвесціў, што гатовы галасаваць за любога, што пойдзе альтэрнатывай для Лукашэнкі. Але падкрэсліў, што ніводнаму не хоча дапамагаць, „і так далей“, дадаў ён.

Зміцер Дашкевіч падняў праблему нараджальнасці.

Пасля гэтага мікрафон аддалі патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты.

Анатоль Ярашук выступаў па-беларуску. „Ідзе ператварэнне апазіцыі ў новы якасны стан, — запэўніў ён. — Ёсць новыя твары, плыні і ідэі“. І нагаварыў шмат кампліментаў лідэрам БХД.

Уладзімір Някляеў таксама арганізатараў пахваліў, па-літаратурнаму. За тое, што яны фабулу, „жыццёвую муць“, як казаў Шклоўскі, ператвараюць у сюжэт — які пачынаецца з перамогі. „А перамогу адкладваць ужо няма куды“, — скончыў ён.

Яраслаў Раманчук таксама выступаў па-беларуску, прычым з паўночна-заходнім акцэнтам. Падтрымаў „дыялёг“ між палітыкамі і экспертамі.

Сяргей Калякін зрабіў здаровую заўвагу: „Кааліцыйны ўрад магчымы толькі ў тым выпадку, калі мы дамовімся пра кааліцыйнага кандыдата ў прэзідэнты“.

А Карбалевічу даў водпаведзь: апазіцыя працу вядзе, і хоць яна не заўжды публічная, і вынікі яе не ўсе публічныя, але „ў нас ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні“.

Казулін прамаўчаў.

Падсумоўваючы, Севярынец палічыў, што з 14 чалавек, якія заявілі аб намеры вылучацца ў прэзідэнты на паседжанне па стварэнні альтэрнатыўнага ўрада з’явіліся дзевяць.

Паседжанне было абвешчанае закрытым. Кандыдатаў запрасілі застацца на круглы стол па выбары працэдуры вылучэння адзінага кандыдата.

* * *

Альтэрнатыўны ўрад. Прапановы арганізатараў

І. Адміністрацыйны блок

Міністэрства ўнутраных справаў

М.Грыб, А.Воўчак, В.Сіўчык

Міністэрства замежных справаў

А.Мілінкевіч, А.Саннікаў, П.Краўчанка

Міністэрства абароны

М.Статкевіч, У.Бароўка, А.Камароўскі

Беларуская служба бяспекі

У.Барадач, М.Аўтуховіч, В.Кабанчук

Міністэрства юстыцыі

М.Пастухоў, А.Гулак, Г. Паганяйла, С.Альфер, С.Луканін, У.Лабковіч

Міністэрства адміністрацыйнай рэформы і самакіравання

М.Кобаса, М.Марыніч, М.Пліска, А.Міхалевіч

ІІ. Эканамічны блок

Міністэрства фінансаў

С.Багданкевіч, Я.Раманчук, А.Чубрык

Міністэрства эканомікі

С.Чалы, Л.Злотнікаў, М.Залескі, Г. Дзмітрук

Міністэрства энергетыкі

С.Гусак, Т.Манёнак

Міністэрства прамысловасці

В.Шлындзікаў, А.Вайтовіч, А.Бухвостаў, Ю.Клімовіч

Міністэрства сельскай гаспадаркі

І.Нікітчанка, М.Баўсюк

Міністэрства прыродных рэсурсаў

В.Дранчук, К.Лукашоў, П.Севярынец

Міністэрства транспарту і камунікацый

Р.Кастусёў, С.Чарнавокі

ІІІ. Сацыяльны блок

Міністэрства працы і сацыяльнага развіцця

А.Ярашук, Г. Грушавы, А.Сасноў, А.Кісель, Л.Скарабагаты

Міністэрства інфармацыі Ж.Літвіна, П.Марцаў, А.Дынько, А.Старыкевіч, І.Сярэдзіч

Міністэрства адукацыі

А.Трусаў, У.Колас, Л.Баршчэўскі, У.Мацкевіч, А.Лозка

Міністэрства культуры

У.Някляеў, А.Марачкін, В.Мазынскі, Г. Каржанеўская

Міністэрства спорту і турызму

У.Парфяновіч, В.Купрэйчык, С.Каныгін, Д.Садоўскі

Міністэрства аховы здароўя

А.Вітушка, Ю.Бандажэўскі, І.Шэга

Міністэрства сям’і і моладзі

З.Дашкевіч, Ю.Карэтнікаў, А.Кім, Л.Лысюк, І.Логвін, Н.Палажанка

Міністэрства рэлігій і нацыянальнасцей

Дз. Шаўцова, А.Сапяжынскі, А.Шэін».

Параўнайце: спіс урада нацыянальнага выратавання па версіі СБ.

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Эмілія Плятэр і Андрэй Скурко: выйшаў новы нумар «Нашай гісторыі»
Сёння і заўтра прадаём новыя нумары «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі
Выйшлі новыя нумары дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» на роднай мове
Палітыка і грамадства
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Галоўнае
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх