У межах Глабальнай салідарнасці з Беларуссю да беларусаў звярнуўся амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі.

Кевін Спэйсі — актор, рэжысёр, прадзюсар. З 2003 года — кіраўнік найстарэйшага лонданскага тэатра Old Vic, на сцэне якога за 200 гадоў бесперапыннай працы адыграла ўся краса брытанскага тэатру.

Ягоны ўдзел прынес поспех велізарнай колькасці фільмаў, якія атрымлівалі самыя прэстыжныя сусветныя прызы і прэміі: «Сем», «Поўнач у садзе дабра і зла», «Сакрэты Лос-Анджэлеса», «Генры і Джун», «Перамоўшчык», «Амерыканская прыгажосць» , «Звычайныя падазраваныя» , «Жыццё Дэвіда Гейла»… Ягонымі партнёрамі былі ледзь ці не ўсе галівудскія зоркі. Кевін Спэйсі за чвэрцьстагоддзевую кінакар’еру змог папрацаваць з выдатнымі рэжысёрамі: Майкам Нікалсам, Філіпам Каўфманам, Дэвідам Фінчэрам, Клінтам Іствудам, Аланам Пакулай, Джоэлам Шумахерам, Сэмам Мэндэсам і шматлікімі іншымі.

У 1999 годзе Кевін Спэйсі быў прызнаны найлепшым акторам дзесяцігоддзя на думку часопіса «Empire». Ён двухразовы ўладальнік прэміі «Оскар» за выкананне галоўнай ролі ў фільме «Амерыканская прыгажосць» (1999) і за лепшую ролю другога плану ў фільме «Звычайныя падазраваныя» (1995).

У лістападзе 2010 г. Кевіну Спэйсі было нададзенае званне Камандора ордэна Брытанскай імперыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?